У дзень выбараў рэпер Вожык прадставіў новую песню — «Абіраем Лукашэнку»

У дзень выбараў рэпер Вожык прадставіў новую песню — «Абіраем Лукашэнку» 16.10.2015 Рэпер Вожык прэзентаваў на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор пра набалелае — песню «Абіраем Лукашэнку».

«Гэтая песня — адлюстраванне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою», — зазначае Вожык.

«Мне падаецца, што Вожыку ў сваёй песні ўдалося сказаць тое, пра што маўчаць апазіцыйныя палітыкі і СМІ, — кажа прадусар рэпера Мікіта Броўка. — Мы вінавацім ва ўсім «крывавы рэжым», а насамрэч вінаватыя мы самі. Гэта мы кожныя пяць год выбіраем Лукашэнку. Выбіраем не на выбарах, а сваёй абыякавасцю да ўсяго, што робіцца ў краіне. Бяздзеянне і апатыя большасці ёсць тыя самыя віртуальныя галасы за тое, каб у краіне нічога не мянялася».

Зараз Вожык актыўна працуе над новым альбомам, які плануецца выпусціць праз некалькі месяцаў. 

Загрузка плеера


Возврат к списку